BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Макітра: З аднаго боку – спадзяванні, з другога – непакой

З аднаго боку — ёсць спадзяванні, што пры адміністрацыі Дональда Трампа будзе аказаны яшчэ большы ціск на Расейскую Федэрацыю, чым пры адміністрацы Джо Байдэна. З іншага боку — ёсць непакой адносна таго, што падтрымка Украіны можа быць зменшанай і могуць быць спробы весці такія перамовы, якія невыгадныя для ўкраінскай дзяржавы, — адзначае ўкраінскі палітолаг, кіраўнік палітычных праграм даследніцкай арганізацыі «Соціополіс», сузаснавальнік грамадскай арганізацыі «Центр білоруських комунікацій» Яраслаў Макітра:

Насамрэч пачуцці розныя. Гэта залежыць ад катэгорыі грамадзян. Хтосьці больш засяроджаны на сабе, хтосьці думае, як можна дапамагчы сілам абароны і як самому браць удзел у баявых дзеяннях. Калі мы гаворым пра палітычную супольнасць, то там таксама розныя настроі.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне цягнецца 1065 дзён. За апошнія суткі адбылося звыш 100 баявых сутыкненняў па лініі фронту, асноўныя баі — на Данеччыне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя