BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Вердоні: Інтарэсы мясцовых беларусаў будуць і надалей улічвацца

Сталі вядомыя імёны прадстаўнікоў Форума падляшскіх меншасцяў, якія плануюць стаць радцамі горада Беласток і сойміка Падляшскага ваяводства.

Інтарэсы мясцовых беларусаў будуць і надалей улічвацца ў працы мясцовых самакіраванняў, гаворыць старшыня Форума падляшскіх меншасцяў Яраслаў Вердоні:

-Складана сказаць, бо гэтая лічба мяняецца. У астатнім спісе крыху заніжана гэтая лічба, але мусім памятаць пра адну рэч, што ёсць беларусы, якія жывуць тут цягам многіх гадоў і з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы, і ў сувязі з гэтым маюць пэўныя правы, у тым ліку выбарчае. Але апошнім часам вельмі шмат людзей прыехала па прычынах палітычных і эканамічных. Яны таксама жывуць у Беластоку, але не заўсёды маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Зыходзячы з таго, што ведаю ад калег – прафесара Алега Латышонка і Анатоля Вапа, з якімі  кантактуем, таксама памятаем і пра гэтых беларусаў.

Паводле старшыні падляшскай Грамадзянскай платформы, дэпутата Сейма Кшыштафа Трускаляскага, у мясцовых выбарах дамоўлена пра супрацоўніцтва з Форумам падляшскіх меншасцяў. Таму сёлета форум будзе мець сваіх прадстаўнікоў у спісах Грамадзянскай кааліцыі на трэціх месцах у выпадку Рады горада, і на чацвёртым месцы на выбарах у падляшскі сеймік.

Беларускае Радыё Рацыя