BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Роўне з’явіўся прадстаўнік «Беларускай супольнасці Украіны»

Роўна далучыўся да супольнай ініцыятывы па аб’яднанні і падтрымцы беларусаў ва Украіне.

Як паведамляе грамадскае аб’яднанне «Беларуская супольнасць Украіны», у горадзе з’явіўся афіцыйны прадстаўнік супольнасці.

Кажа кіраўнік арганізацыі Аляксей Францкевіч:

Наведалі Роўна. Там сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовай улады. Сустрэліся з замам мэра, прадставілі чалавека, які будзе прадстаўляць беларускую суполку ў Роўне. Дамовіліся адносна правядзення сумесных мерапрыемстваў. Прадставілі нашага прадстаўніка, гэта беларус, які жыве ў Роўна ўжо больш за 20 гадоў, чалавек, які займаецца там бізнесам. Ён інтэграваны, знаёмы з мясцовай уладай.

Таксама беларуская дэлегацыя наведала Алею Славы, дзе ўсталяваны банер, прысвечаны беларускаму герою Міраславу Лазоўскаму, чые родныя жывуць у Роўне. У горадзе ўжо перайменаваны дзве вуліцы — у гонар Кастуся Каліноўскага і Міраслава Лазоўскага. Агулам прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Беларуская супольнасць Украіны» дзейнічаюць у Тэрнопалі, Львове, Чарнігаве, Мікалаеве, Адэсе, Ізмаіле.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя