Каля Віленскага аэрапорта ноччу службы заўважылі дрон, на паўгадзіны там спыняліся ўсе палёты.

«Мы можам пацвердзіць, што сёння каля поўначы атрымалі інфармацыю ад спецыялістаў Oro Navigacija (Паветраная навігацыя) пра беспілотнік, які заўважылі ў Вільні, непадалёк ад аэрапорта», — сказаў прадстаўнік аэрапорта Тадас Васіляўскас у каментарыі Elta.
Паводле яго слоў, службы порта прынялі дадатковыя захады, а патруляванне і маніторынг былі ўзмоцненыя. Паводле папярэдніх дадзеных, гэты беспілотнік не прыбыў з замежнай краіны.
Сёння ноччу ў Люблінскім ваяводстве Польшчы ў Лукаўскім павеце выбухнуў і ўпаў у кукурузнае поле невядомы аб“ект. Былі выбіты вокны ў трох дамах. На месцы знайшлі падгарэлыя металічныя і пластыкавыя элементы. Паводле неафіцыйных звестак “Жэчпаспалітай”, гэта мог быць дрон тыпу шахед. Вайскоўцы кажуць, што не зафіксавалі парушэння польскай паветранай прасторы.
Беларускае Радыё Рацыя






