BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яшчэ двое польскіх жаўнераў параненыя на мяжы з Беларуссю

Двое польскіх жаўнераў, якія служаць на польска-беларускай мяжы, у сераду атрымалі раненні і былі дастаўлены ў шпіталь. Абодва атрымалі пашкоджанні твару – паведаміў сёння Міхал Бура з прэс-групы Падляшскага аддзела памежнай аховы.

Агрэсіўна настроеныя іншаземцы, якія знаходзіліся за тэхнічным бар’ерам, некалькі разоў нападалі на польскія службы. У выніку агрэсіўных паводзін двое жаўнераў атрымалі раненні. Міхал Бура дадаў, што мігранты мелі пры сабе небяспечныя прадметы і інструменты, якія кідалі ў вайскоўцаў. Параненыя жаўнеры былі дастаўленыя ў шпіталь, там ім аказалі хірургічную дапамогу і выпісалі.

Раней, у аўторак, 28 траўня, у ваколіцах Дубічаў Царкоўных адзін з мігрантаў цяжка параніў нажом польскага жаўнера, за жыццё якога змагаліся лекары. Яго стан удалося стабілізаваць.