У гэтым годзе штомесяцоваму выданню “Przegląd Prawosławny”, спаўняецца 40 гадоў. Гэта адзіны ў Польшчы часопіс, прысвечаны жыццю Праваслаўнай Царквы, духоўнасці, культуры і традыцыям — як у Польшчы, так і за яе межамі. За гэтыя дзесяцігоддзі “Przegląd” стаў неад’емнай часткай праваслаўнага і грамадскага жыцця, а таксама важным культурным голасам жыхароў Падляшша, у тым ліку беларусаў.
На старонках выдання рэгулярна друкуюцца матэрыялы па-беларуску, што дае магчымасць чытачам бачыць сябе і сваю ідэнтычнасць у люстэрку прэсы. Гэта сапраўдная прастора для роздуму, для духоўнага дыялогу і для захавання культурнай памяці.

Паразмаўляем з нашым “Госцем Рацыі” – галоўным рэдактарам выдання Яўгенам Чыквіным пра гісторыю “Przegląd Prawosławny”, пра яго ролю ў сучасным свеце, пра тое, ці чытаюць часопіс у Беларусі, і колькі прыкладна ён мае чытачоў на Падляшшы і па ўсёй Польшчы.
РР: 40 гадоў прайшло. Вы стаялі ля вытокаў гэтай справы. Ці ўсё атрымалася за гэты час?
Яўген Чыквін: Гэта былі мары нашыя. Тады мы ўсе былі маладыя. Брацтва моладзі праваслаўнай паўставала. І мы праваслаўем хацелі дзяліцца з іншымі. Большасць з нас былі з вёскі. Бацькі нашыя былі веруючымі, але расказаць больш пра літаратуру, традыцыі не было тады такога. І ўладыка пакойны Іерэмія нас, варшаўскіх студэнтаў, – бо многа моладзі адсюль тады было ў Варшаве, ён нас збіраў, былі такія сустрэчы пры саборы Марыі Магдаліны на розныя тэмы. Мы выязджалі, і потым выйшла такое паломніцтва на Грабарку, і што можна стварыць такую фармальную арганізацыю.
Польшча была тады ў сацыялістычным лагеры. Ні ў адной з краін таго сацлагеру не было такіх моладзевых арганізацый, а ў Польшчы былі. Улада не рэагавала, займалася нечым іншым, тады было ваеннае становішча. Мы не займаліся палітыкай. З’явіліся невялікія фінансавыя магчымасці і пачалі мы выдаваць “Przegląd Prawosławny”. Было складана, не было журналістаў, не было каму пісаць. Але потым Аня Радзюкевіч прыйшла, прафесійная журналістка. І ўжо 40 гадоў мы выдаём “Przegląd Prawosławny”, і дасць Бог, яшчэ хтосьці будзе працягваць нашую працу.
Цалкам гутарка:



Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і Марціна Якавяка






