BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Дудкін: «Цуд на Вісле» спыніў савецкі паход на Еўропу

Варшаўская бітва, вядомая як «Цуд на Вісле», адбылася ў жніўні 1920 года, 104 гады таму. Гэта адна з ключавых бітваў савецка-польскай вайны 1919 – 1921 гадоў, калі Польшча спыніла наступ Чырвонай Арміі і ў выніку захавала сваю незалежнасць, а таксама спыніла савецкі паход на Еўропу, гаворыць гісторык Яўген Дудкін:


– У 1920 годзе адбывалася польска-савецкая вайна. Справа была ў тым, што савецкая дзяржава, савецкая Расея прэтэндавала на тэрыторыю Беларусі і Украіны. Яна разглядала гэтыя краіны як яе часткай, дзе мусіла ўсталявацца савецкая ўлада. З другога боку Польшча разглядала тэрыторыю і Беларусі, і Украіны, і тым больш Літвы як часткі былога Вялікага Княства Літоўскага. Гэтаму сведчыць нават дакумент-адозва, якая была выдадзена ў 1919 годзе Юзафам Пілсудскім у Вільні, дзе быў зварот да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага, якія ў будучым, пасля вызвалення гэтых тэрыторый польскай арміяй, мусілі прыняць удзел у выбарах свайго заканадаўчага сходу.

На жаль, еўрапейскія заходнія краіны адмовілі ў гэтым Польшчы з-за розных прычын. Але ж тэрыторыя Заходняй Беларусі, у тым ліку з Мінскам, была пад уладай Польшчы. А ў маі 1920 года польская армія разам з украінскімі атрадамі дасягнула Кіева і заняла горад Кіеў. Фактычна была магчымасць паўставання ўкраінскай дзяржавы. Але саветы зрабілі ўсё магчымае, каб украінцы ў Кіеве не паразумеліся, і дзякуючы наступу на поўнач ад Кіева, найперш атрымалася захапіць у ліпені тэрыторыю Беларусі.

У жніўні 1920 года абвясцілі Польскі рэвалюцыйны камітэт, які мусіў узяць на сябе абавязкі будучага часовага ўрада Польшчы.

І вось зараз, гледзячы на падзеі ва Украіне, бачым так званыя ДНР, ЛНР, то бок усе гэтыя фарматы гульні па стварэнні нібыта народных урадаў. Усё гэта мае карані адтуль – 100-гадовай даўніны. І прыклад далі бальшавікі.

Дзякуючы таму, што Чырвоная армія была разбіта пад Варшавай і была вымушана адступаць, прывяло да таго, што гэты план па пераўтварэнні Еўропы ў чырвоную, камуністычную быў сарваны.

Яўген Дудкін

У гонар перамогі ў Варшаўскай бітве ў 1992 годзе было заснавана Свята Войска Польскага, якое адзначаецца 15 жніўня ў дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя