BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Кавальскі: Працуем, каб выжылі вёскі на Падляшшы

Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі падпісаў дамовы з прадстаўнікамі 13 мясцовых ініцыятыўных груп з Падляшша, якія атрымалі падтрымку ЕЗ для рэалізацыі стратэгіі развіцця.

Кажа прэзідэнт Аб’яднання мясцовых ініцыятыўных груп «Белавежская пушча» Яўген Кавальскі:

-Выдзелена 5 млн 100 тысяч еўра на рэалізацыю гэтых праектаў. І гэтыя грошы пойдуць на развіццё інфраструктуры, на вясковыя святліцы і так далей. Мы бачым, што абязлюдзелі вёскі ў нас. Трэба дапамагаць людзям, якія там засталіся.

Сродкі на рэалізацыю стратэгіі ініцыятыўных груп на Падляшшы паступілі з праграмы «Еўрапейскія фонды для Падляшша 2021-2027»  у памеры 50,5 млн. злотых, а таксама з Еўрапейскага сельскагаспадарчага фонду для развіцця вёскі і ініцыятывы LEADER  – 28,1 млн. еўра адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя