BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Жукаў: Важная “кожная капейка”

У Тбілісі ўжо два гады дзейнічае валанцёрскі цэнтр дапамогі ўкраінскім бежанцам Emigration for Action.

Пра адметнасць працы гэтага цэнтра распавядае адзін з яго заснавальнікаў Яўген Жукаў:

– Мы апынуліся ў Грузіі і з таго часу ўсім гэтым займаемся. Наша арганізацыя спецыялізуецца на дапамозе ўкраінскім уцекачам з лекамі, з псіхалагічнай дапамогай. Мы гэтым займаемся ўжо два гады, патрацілі ўжо астранамічныя сродкі, больш за 400 тысяч даляраў, наколькі я памятаю. Мы сабралі гэтыя грошы праз данаты.

Па яго словах, зараз наступіў час, калі колькасць ахвяраванняў значна зменшылася:

– За два гады ўсе вельмі стаміліся ад вайны, гэта праўда, прычым з усіх бакоў. Асабліва ў людзей, якія з’ехалі ў эміграцыю, у іх проста грошай менш застаецца, таму гэта абсалютна нармальная гісторыя. Іх становіцца менш, таму яны важныя. Уласна кажучы ў нас вельмі мала грошай. У нас не хапае фінансавання, каб поўнасцю функцыянаваць у тых катэгорыях пратаколу, у якім мы б хацелі працаваць, у якім мы працавалі да скарачэння бюджэту. Колькасць данатаў змяншаецца, тым яны становяцца важнейшымі.

Яўген Жукаў запрашае кожнага беларусаў і ўкраінцаў завітаць у памяшканне цэнтра, які знаходзіцца ў цэнты Тбілісі, па адрасе Пецярбуржская 7.

Беларускае Радыё Рацыя