З 25 па 27 ліпеня 2025 г. у Чаромсе (Падляшскае ваяводства) трыццаты раз збяруцца аматары народнай музыкі з усёй Польшчы. За гады свайго існавання фестываль заслужыў прызнанне гледачоў і выканаўцаў. Гэта адна з найлепшых фальклорных падзей у Польшчы і адзіная такога кшталту на Падляшшы.

Гэтым разам у Чаромсе выступяць 17 музычных гуртоў і тэатраў з Польшчы і замежжа. Фестываль арганізаваны Таварыствам аматараў народнай культуры, гмінным асяродкам культуры і самаўрадам гміны Чаромха, а праводзіць фэст вядомы ў Польшчы фальклорны гурт «Чэрэмшына».
Этна-фестываль Чаромха многіх культур і народаў прапануе не толькі канцэрты і выставы народнага мастацтва. Фестываль уключае выступленні, майстар-класы па рамёствах, музыку, кулінарыю і танцы, выставы, паказы фільмаў, сустрэчы з аўтарамі і фестываль музыкі на губным гармоніку. Ужо дваццаты раз у гісторыі фестывалю пройдзе конкурс рэгіянальнай кухні «Смак традыцыі», у якім возьмуць удзел вядомыя польскія шэф-кухары Гено Менткевіч, Ян Куронь і Збышэк Кмець.
У гэтым годзе выступяць: Czeremszyna (pl), Kapela Graniasta (pl), Mosaik (pl), Biele (pl), Troye Zillie (ukr/pl), Horyna (ukr), LaSmala Banda (cl/fr), Kasiva Mutua (ke), Teatr Małe Mi (pl), Teatr Czrevo (pl), LUKASYNO Monika Horodek,DVJ Kriso (pl), DJ Daadass Favelas (pl), DJ DREAM (tur), Kapela Braci Rejwów (pl), Fie.dronowicz (pl), Light in Babylon, Kraków Street Band (pl).
Паводле прэс-рэлізу






