BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Юхно: Упершыню дэмакратычная Беларусь была прадстаўлена на ўшанаванні бітвы пад Монтэ-Касіна

This image has an empty alt attribute; its file name is image-13-1-1024x768.jpg

Юлія Юхно, якая з’яўляецца народнай амбасадаркай Беларусі ў Італіі, прыняла ўдзел у мерапрыемствах прымеркаваных да 80-годдзя бітвы пад Монтэ-Касіна:

– Мы былі запрошаныя польскай амбасадай на афіцыйную частку. Я прысутнічала, як прадстаўніца дэмакратычнай Беларусі, ад “Народнай амбасады” на гэтай цырымоніі. Бачыла прэзідэнта Польшчы і Італіі, паслухала амбасадарку. Канешне гэта было вельмі кранальна для мяне, гэта быў першы раз, калі мяне запрасілі, як афіцыйнага прадстаўніка Беларусі. Мы ўсклалі вянкі.

Па яе словах, мерапрыемства ў Італіі складалася з некалькі частак:

Было афіцыйнае мерапрыемства, частка якога было закрытае, не ўсе маглі трапіць у зону з якой можна было глядзець усю цырымонію, а таксама ўскласці вянкі. Была таксама больш адкрытая зона, куды прапускалі ўсіх астатніх, якія таксама прыехалі на гэтыя могілкі. Была цырымонія. Нам вельмі дапамог атрымаць запрашэнне Павел Латушка, шмат высілкаў прыклалі.

Юлія Юхно разам з беларусамі Італіі таксама прыняла ўдзел у акцыі ў Рыме, якая адбылася з нагоды Дня палітвязняў Беларусі і гадавіны забойства рэжымам Лукашэнкі палітзняволенага Вітольда Ашурка.

Беларускае Радыё Рацыя