
“Кіберпартызаны” выклалі ў адкрыты доступ 40 тысяч паведамленняў, якія людзі дасылалі праз адмысловую форму на інтэрнэт-старонцы КДБ, у перыяд з верасня 2014 па жнівень 2023 года. Сярод іх – даносы на беларусаў у Беластоку і ў іншых гарадах свету. Як рэагаваць на такія факты, кажа прадстаўніца “Кіберпартызан” Юліяна Шэметавец:
– Усё залежыць ад сітуацыі, ад заяў. Пакуль не можам даваць інфармацыю пра тое, колькі людзей даносіла з-за мяжы. Ёсць пэўная колькасць людзей, якая даносіць. Лепей за ўсё перадаваць інфармацыю ў структуры, якія могуць займацца гэтым на месцы. Наколькі мне вядома таксама працуе “Паспалітае рушанне”, якое таксама займаецца аналізам патэнцыйнай сувязі з КДБ, з рэжымам у Беларусі.
Па словах Юліяны Шэметавец, атрыманыя звароты ў выніку “узлому” сайта КДБ – толькі частка карэспандэнцыі: астатнія звароты ішлі папяровымі дакументамі. Сярод 40000 атрыманых паведамленняў, лічба рэальных даносаў не перавышае 2000 зваротаў.
База зваротаў у КДБ даступная тут: Telegram: Contact @cpartisans_by
Беларускае Радыё Рацыя