
У Польшчы знаходзіцца больш за 200 тысяч беларусаў. З іх маюць права на пражыванне 137 тысяч. Такімі дадзенымі ў гэтым месяцы падзяліўся кіраўнік управы ў справах замежнікаў Польшчы Томаш Цытрыновіч на сустрэчы з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам. Летась праходзіла інфармацыя, што ў Польшчы жыве больш за 300 тысяч грамадзян Беларусі. Колькі беларусаў выехала ў Польшчу? І колькі з іх потым вернецца? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае праграмны дырэктар Беларускага Радыё Рацыя Юрка Ляшчынскі.
РР: Сёння пагаворым на вельмі актуальную для многіх беларусаў тэму — эміграцыю. Нядаўна з’явілася інфармацыя, што 300–400 тысяч беларусаў цяпер у Польшчы, то бок гэта такі цэлы вялікі абласны горад. На вашу думку, наколькі гэтая лічба адпавядае рэальнасці?
— І так, і не. Паводле афіцыйных статыстык цяперашні час, на канец гэтага года, 2024 года, легальна перабываюць у Польшчы 134 тысячы грамадзян Беларусі. Нават глядзеў нядаўна дадзеныя. Гэта людзі, якія, ўвага, плоцяць падаткі і зарэгістраваныя як ZUS. Другая частка грамадзян Беларусі, якая перабывае ў Польшчы, — гэта тыя, хто не плоціць падаткі, бо не працуе або працуе ў шэрай зоне. І трэцяя частка — гэта тыя, хто перабывае нелегальна, тады можа быць больш за 300 тысяч, якія перабываюць у Польшчы. Візы яшчэ ёсць рознага тыпу. Можа яны застануцца тыя грамадзяне, а можа паедуць далей. Так што яны падаткаў не плоцяць, бо яшчэ не працуюць або не хочуць працаваць, бо збіраюцца далей ехаць.
Можа год таму падводзіў такую статыстыку, і там было напісана па розных ваяводствах, колькі, дзе, якіх — а гэта ўжо ўсіх беларусаў, якія пераехалі і не выехалі назад. І тут таксама іншая статыстыка робіцца, то было 315-316 тысяч беларусаў год таму.
Дарэчы, тут яшчэ варта было б сказаць, калі гаворым пра грамадзян беларусаў, што плоцяць падаткі, колькі ёсць у якіх раёнах. Варшава і Мазавецкае ваяводства — там ёсць найбольш грамадзян Беларусі, якія там жывуць і працуюць легальна. На другім месцы нашае ваяводства — Падляшскае. Але тут ужо намнога менш, на тры разы менш, чым у Мазавецкім ваяводстве.
І што цікава, у параўнанні з мінулым годам колькасць беларусаў у Польшчы пабольшылася на 8 тысяч тых, хто легальна працуе і плоціць падаткі. Затое ў Падляскім ваяводстве колькасць беларусаў зменшылася на 1300 чалавек. Раней было 15 тысяч, а цяпер 13 з нечым тысяч. На 8% адсоткаў паменшыла. З Беластоку людзі з’язджаюць з розных прычын.
Дарэчы, каб было цікавей, то зменшылася колькасць украінцаў, што працуюць і пражываюць у Беластоку, на 910 чалавек. Было 9 тысяч, а цяпер крыху больш за 8 тысяч. Так што з Беластоку з’язджаюць грамадзяне Беларусі, і Украіны перадусім.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя