2 лютага ў Беластоку і Бельску-Падляшскім пройдуць паказы дакументальнага фільма “Наша Памяць”, створанага вядомым рэжысёрам Юрыем Калінам.

Фільм прысвечаны трагічным падзеям пацыфікацыі беларускіх вёсак на Падляшшы ў 1946 годзе. Юры Каліна асабіста запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да паказаў і падкрэслівае важнасць гэтай падзеі:
– Пачалася гэтая ініцыятыва, «Нашая Памяць», у 2018 годзе. Я палічыў, што варта працягваць здымаць гэта ўсё, каб пасля ў выніку атрымаўся фільм. Яго галоўная ідэя ў тым, што ён дакументуе самыя важныя факты гэтага працэсу, які праходзіў на працягу 30 гадоў для гісторыі. Фільм пакажуць на тэлебачанні, можна будзе паглядзець у інтэрнэце, можна будзе зрабіць копіі. І гэта застанецца для гістарычнай памяці. Калі мы гэта не зробім, то хто гэта зробіць.
У Беластоку паказы фільма «Наша памяць» адбудуцца 2-га лютага ў кінатэатры «Форум» а 14:30 і 18:00. Квіткі можна набыць у касах кінатэатра. Чакаецца, што паказы фільма «Наша Памяць» будуць суправаджацца абмеркаваннямі з удзельнікамі ініцыятывы «Наша Памяць», якая ўжо некалькі гадоў займаецца даследаваннем і ўшанаваннем ахвяр тых падзей.
Беларускае Радыё Рацыя






