Амаль трохгадзінны канцэрт беларускіх музыкаў Юрыя Несцярэнкі і Ігара Палынскага адбыўся ў Беластоку ў прасторы B4you. Канцэрт адбыўся з невялічкімі дарожнымі прыгодамі і таму з 15-ці хвілінным спазненнем.

Ігар Палынскі прысвяціў свой выступ бацьку, які памёр у Беларусі зусім нядаўна:
– Ужо калі вярталіся і пад’язджалі да Беластока, я зразумеў, што, напэўна, гэта будзе правільна – першы канцэрт пасля таго, як не стала майго бацькі, прайшоў амаль месяц, ён памёр 11 кастрычніка, гэта было б, напэўна, лагічна і справядліва. Таму што мой бацька – чалавек, які вельмі моцна паўплываў на маё станаўленне як творцы. Гэта чалавек, нягледзячы на тое, што ён у маім жыцці з’явіўся фактычна ў свядомым маім узросце, на мяне вельмі моцна паўплываў.

Юры Несцярэнка, які прыехаў з Вільні, быў вельмі рады свайму выступу ў Беластоку:
– Прыгоды былі па дарозе, гэта проста дарожныя, як часта бывае. Але паспелі ў час і пачалі ў час. Я сустрэўся з сябрамі, і канцэрт адбыўся, я лічу, што выдатна. Я думаю, што ніхто са слухачоў не быў расчараваны.
Дапамагаў музыкам на імправізаванай сцэне B4you кіраўнік Беластоцкага Музычнага клуба Антон Сіроцін, які запрасіў на канцэрт свайго гурта 28 лістапада ў Беластоку.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






