Выканаўца блюзавых кампазіцый і перакладчык твораў Андрэя Макарэвіча на беларускую мову Юры Несцярэнка выступіў упершыню ў Беластоку. У хаб «Новая Зямля» на сустрэчу з музыкам завітала амаль тры дзясяткі чалавек.

Юры Несцярэнка падзяліўся сваімі ўражаннямі ад выступа ў Беластоку:
-Мне вельмі спадабалася, канешне. Я нават і не чакаў, мне здавалася, што будзе меньш людзей. Але цягам канцэрту аказалася, што цэлая зала назбіралася. Дзякуй вялікі, Беласточчыне, за тое, што яна адгукнулася. Я абавязкова збіраюся прыехаць яшчэ раз.
Алесь Капуцкі, адзін з арганізатараў выступа ў Беластоку, распавядае пра сваё знаёмства з Юрыем Несцярэнкам:
-Юрыя Несцярэнку і ягоную творчасць ведаю ўжо даўно. Мяне вельмі захапіла гэта, калі я першы раз пачуў, калі нават не быў яшчэ з ім знаёмы і пачуў дзесьці яго песні. Я проста быў у захапленні. Потым, калі з ім пазнаёміўся, я стаў яго запрашаць на розныя імпрэзы. Ён у Маладэчне быў некалькі разоў, вось цяпер сюды яго запрасіў, у Беласток. Я проста фанат ягонай творчасці.
Пасля Беластоку Юры Несцярэнка рушыў у падарожжа па Польшы і бліжэйшы яго выступ адбудзецца ў Кракаве 29 снежня.



Беларускае Радыё Рацыя






