У Коўне распачаўся збор сродкаў на ўсталяванне памятнай шыльды Беларускаму Асобнаму Батальёну, што ў 1920–1921 гадах дыслакаваўся ў Шанцаўскіх казармах. Ініцыятыва належыць супольнасці «Беларуская сябрына Коўны».

Прадстаўніца супольнасці, дырэктар VŠI Polyglot Вераніка Выгоўская заклікае беларусаў да актыўнага ўдзелу і падкрэслівае, што праект мае глыбокае сімвалічнае значэнне:
– Калі я думаю пра першы Беларускі Асобны Батальён у літоўскім войску, я думаю пра нашых добраахвотнікаў ва Украіне, і ўсталяванне такой дошкі будзе вельмі моцным сігналам і ім, што нават праз 100 гадоў іхнюю адвагу ніхто не забудзе. Гэта подзвіг на вякі. Тут у эміграцыі такімі рэчамі можна зрабіць добрую справу.
Акрамя гэтага, Вераніка Выгоўская прапануе ўзяцца за ўдзел у публічнай акцыі пад назвай «Адвага»:
– Напішыце, што для вас, беларусы, ёсць адвага. І запосціце ў сябе ў сацыяльных сетках і распавядзіце пра адвагу Беларускага Асобнага Батальёна.
Устаноўка памятнай шыльды плануецца на 23 лістапада — у Дзень Воінаў Літвы — на фасадзе будынка былых Шанцаўскіх казармаў, у якім у 1920–1921 гадах размяшчаўся Беларускі Асобны Батальён. На праектаванне, падрыхтоўку і ўстаноўку шыльды неабходна сабраць 3 900 еўра.
Цалкам матэрыял:
Больш інфармацыі: https://gudai-draugai.my.canva.site/
ЯК ПАДТРЫМАЦЬ?
- ГРАШЫМА Пераказы можаце рабіць наўпрост на рахунак арганізацыі
Polyglot Language Organization, VšĮ
IBAN
LT687300010171217703
Swedbank”, AB
Konstitucijos pr. 20A, 03502 Vilnius, Lietuva
SWIFT kodas: HABALT22
Paskirtis: gudai draugai
- Ці праз https://buymeacoffee.com/kaunas






Беларускае Радыё Рацыя
Фота супольнасці «Беларуская сябрына Коўны».






