BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кацярына Бяляўская: У кожным з нас жыве нотка Тамары Саланевіч

Сёння ў праграме «Госця Рацыі» – Кацярына Бяляўская, інструктарка культуры Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы і адна з арганізатарак першага Фестывалю дакументальных фільмаў NarewkaDok.

Фестываль праходзіў тры дні з 24 па 26 кастрычніка і быў прысвечаны жыццю і творчасці Тамары Саланевіч – вядомай рэжысёркі, сцэнарысткі і аўтаркі «беластоцкай школы рэпартажу». У праграме гасцей чакалі: паказ фільмаў канкурсантаў, майстар-класы для моладзі і панэльныя дыскусіі.

Кацярына Бяляўская,

Кацярына Бяляўская распавядзе пра найбольш яркія моманты фестывалю, пра сустрэчы з аўтарамі, абмен досведам і ўплыў спадчыны Тамары Саланевіч на сучасную культурную прастору Падляшша:

-Закончыўся трэці дзень фестывалю і мы ўжо мелі ўрачыстую галу – уручэнне ўзнагарод за фільмы, якія былі прадстаўлены. Вядома, што на другі дзень былі паказы конкурсных фільмаў. Прыязджаюць людзі, якія цікавяцца дакументальным кіно. У апошні дзень мы не спадзяваліся, дастаўлялі крэслы – людзі ішлі і ішлі. Не толькі Нараўка, але і Гайнаўка, і Орля, і Бельск-Падляшскі, і з ваколіцы людзі, і з усяго Гайнаўскага павету, а таксама з Беластока. І цалкам фестываль паказвае, што гэта добрая ідэя, што імя Тамары Саланевіч жыве, мы вобразамі і гукамі паказваем нашу Беласточчыну, Падляшша, бо ў гэтым годзе фестываль меў ранг ваяводскага.

Але ўжо на этапе рэалізацыі гэтага фестывалю мы мелі адбор агульнапольскі. Да нас тэлефанавалі людзі, пыталіся і нават прадстаўлялі фільмы не з Падляшша – 15 стужак нам прадставілі аўтары. Мы не спадзяваліся, думалі, можа 5 – 7 будзе. Была адборачная камісія, якая кваліфікавала стужкі на далейшыя этапы,  пасля працавала журы.

Галоўная ўзнагарода за найлепшы дакументальны фільм была прысуджана фільму  “Wróble” Монікі Спечыньскай з Міхалова. І журы адзначыла яго за адчувальнасць, дакладнае адлюстраванне герояў. Другая галоўная ўзнагарода – за найлепшы рэпартаж – яе атрымаў Міхал Франчак з Беластоку, каторы моцна звязаны з Нараўкай – тут жылі яго бабуля і дзядуля. Ён зрабіў рэпартаж на тэму фестывалю Tribalanga.  Фільм называецца “Усе хочуць да неба”. Таксама маем тры спецыяльныя ўзнагароды. “Беларускі едуць на Падляшша” Арцёма Лобача. Другая спецыяльная ўзнагарода – “Наша памяць” Юрыя Каліны. Трэцяя спецыяльная ўзнагарода – таксама датычыць нас, тутэйшых людзей, “Адраджэнне іконы ў Польшчы. Студыя іканаграфічная ў Бельску-Падляшскім”, рэжысёр Пётр Лазавік. Журы мела вельмі складаную працу, бо фільмы, якія засталіся без галоўных узнагарод, таксама былі вельмі цікавыя.

Цалкам гутарка:

 Фестываль дакументальных фільмаў NarewkaDok
 Фестываль дакументальных фільмаў NarewkaDok
 Фестываль дакументальных фільмаў NarewkaDok
 Фестываль дакументальных фільмаў NarewkaDok
Юры Каліна

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і з архіва Кацярыны Бяляўскай