BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Калі зараз Еўропа не дапаможа Украіне, будуць катастрафічныя наступствы для ўсёй Еўропы”

30-дзённы перапынак у вайне міру не прынясе, ён дасць ваюючым бакам толькі перадышку. Расея, якая паставіла сваю эканоміку на ваенныя рэйкі, не спыніцца. І калі зараз Еўропа не дапаможа ўмацаваць Украіну ў тры разы болей, чым яна гэта рабіла, то будуць катастрафічныя наступствы для ўсёй Еўропы, – лічыць баявы ўкраінскі афіцэр Мікола Мельнік.

Сустрэча з ім адбылася ў Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве. Гаворыць Мікола Мельнік – рыцар Ордэну Багдана Хмяльніцкага:

-Ніводная краіна свету з такой нязначнай падтрымкай, якую атрымлівае Украіна, на гэтым этапе не змагла б стрымліваць расейцаў з іх саюзнікамі. То бок, мы навучыліся эфектыўна выкарыстоўваць тыя невялікія рэсурсы, якія ў нас ёсць. Я нагадаю, што 1 верасня 1939 года, калі Нямеччына напала на Польшчу, Еўропа таксама вырашыла, што лепей не ваяваць. А потым яны атрымалі знішчаны Лондан і акупантаў у Парыжы.

Удзельнікі сустрэчы былі ўзрушаны пачутай з першых рук інфармацыяй пра вайну ва Украіне, якая значна адрозніваецца ад пачутай з украінскіх СМІ. Было зададзена Міколе шмат пытанняў, на якія пачулі праўдзівыя несуцяшальныя адказы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя