У Галерэі імя Слендзінскіх у Беластоку адбылася творчая сустрэча, прысвечаная яўрэйскаму святу Песах.

Галоўным упрыгожаннем вечарыны стаў семінар па яўрэйскай каліграфіі, які правёў супрацоўнік галерэі і нараджэнец Адэсы – Дзмітрый Маклякоў:
-Гэта такі ў нас спрошчаны варыянт каліграфіі. Што такое каліграфія, амаль кожны бачыў ці чуў штосьці пра гэта, і разумее, што гэта мастацтва.
Іаана Аўрон-Гурска правяла лекцыю пра Песах, расказала пра гістарычныя і культурныя аспекты свята і падзялілася віншаваннямі:
-Гэтае свята ўшаноўвае памяць выхаду яўрэяў з егіпецкага рабства. Можна пажадаць людзям, каб замест таго, каб сустракацца на войнах, знаходзіцца ў стане нянавісці, страху, няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, каб яны маглі сустракацца на божых шляхах.
Удзельнікі сустрэчы на Песах пазнаёміліся з асновамі яўрэйскага алфавіту і пад кіраўніцтвам майстроў стварылі ўласныя святочныя надпісы, натхнёныя традыцыяй. Асаблівым момантам вечара стаў пачастунак — кожны ўдзельнік атрымаў мацу, адмыслова прывезеную з Варшавы.
Цалкам матэрыял:















Беларускае Радыё Рацыя






