BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Каліноўцы» перадалі дапамогу беларускім палітвязням, вывезеным ва Украіну

Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Каліноўцы» і байцы Палка імя Кастуся Каліноўскага набылі і перадалі прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены, а таксама мабільныя тэлефоны для беларускіх палітвязняў, вывезеных ва Украіну.

«Нам ужо ўдалося пагаварыць па тэлефоне з некаторымі з іх. Яны знаходзяцца ў бяспецы, ім аказваецца медыцынская дапамога», — гаворыцца ў паведамленні падраздзялення.

Фота: KalinouskiPolk