У нядзелю, 1 лютага, на Падляшшы адбудзецца KALINOŬSKI MARŠ 2026 у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і дзеля ўшанавання памяці герояў паўстання 1863-1864 гадоў.

Вас чакае пешы марш і аўтапрабег па мясцінах Беласточчыны, зьвязаных з Кастусём Каліноўскім, да месца нараджэння героя — у вёску Мастаўляны. У Мастаўлянах адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Кастуся Каліноўскага і герояў паўстання 1863–1864 гадоў.
Выезд будзе з Беластоку, але пры наяўнасці машыны можна далучацца і з іншых гарадоў.
Колькасць удзельнікаў абмежавана з улікам памежнай зоны і колькасці машынаў.
Удзел вольны. Запісвайцеся праз тэлеграм.
Арганізатары






