@Grodno_grab стала вядома пра затрыманне не менш як 20 дальнабойшчыкаў пры праходжанні мяжы за апошнія некалькі дзён.

У кіроўцаў правяралі мабільныя тэлефоны, шукаючы лайкі, падпіскі і каментары на «экстрэмісцкіх» рэсурсах. Гэтыя праверкі праводзіліся незалежна ад таго, як доўга кіроўцы знаходзіліся за межамі Беларусі.
Праваабаронцы раяць, каб засцерагчы сябе, праверыць свае падпіскі ва ўсіх сацсетках. Асаблівую ўвагу надаць падпісчыкам у Instagram.






