Зараз ідуць Піліпаўскія вечары, набліжаюцца Каляды. Іх можна сустрэць цікава і весела разам з сябрамі этнацэнтра “Світанак”. Яны нават для ўсіх жадаючых могуць арганізаваць калядкі ў хаце ці завітаць на карпаратыў.

Як гэта будзе адбывацца, распавядае кіраўніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская:
– Мы рыхтуем не проста Каляды, а мы такія народныя аніматары, якіх можна запрасіць да сябе ў хату, каб пакалядавалі. Праграма віншавальная ў хаце разлічана на 30-40 хвілін. Шмат не трэба, трэба каб яшчэ хацелася, а не думаць, калі ўжо гэтыя артысты пойдуць. А дзіцячая праграма разлічана на 40-45 хвілін з гульнямі, Калядны дзед прыходзіць да дзяцей, які даруе ім падарункі
Паводле Марыны Струнеўскай, яны яшчэ арганізуюць калядную вандроўку ў Закапанэ, дзе чакаецца шмат розных актыўнасцяў:
– Мы едзем у Закапанэ. Там вечарамі ў нас праходзяць калядныя сустрэчы і для дарослых, і для дзяцей асобна. Таму што для дзяцей ідуць свае майстар-класы, дарослыя ў гэты момант могуць трошкі выдыхнуць і адпачыць. Мы будзем жыць на гары, дзе лыжнікі спускаюцца, сам гаспадар валодае гэтай гарой. Там вельмі прыгожа і казачна. Паедзем у аквапарк.
Гэта такая больш турыстычная праграма, але яна, па-першае, – у беларускамоўным асяроддзі, па-другое, песні вучым таксама і танцы танцуем.
Калядная вандроўка будзе арганізаваная з 2 па 8 студзеня. Калі вы хочаце далучыцца да вандроўкі ў Закапанэ разам з этнацэнтрам “Світанак” ці ўвогуле да яго дзейнасці, то звяртайцеся да арганізатараў у сацыяльныя сеткі этнацэнтра і ў тэлеграм. https://t.me/etnacentr_svitanak
Або асабіста да кіраўнічкі этнацэнтра Марыны Струнеўскай. На сёння засталося толькі каля 10 вольных месцаў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






