Ужо заўтра, 20 снежня, арганізатары запрашаюць у Беларускі Дом на Калядную ялінку і святочны сямейны вечар.

Дата: 20 снежня. Час: 18:30 (час мясцовыы). Месца: ul. Kryniczna, 6, Варшава.
Удзел толькі па рэгістрацыі.
Узрост дзяцей не абмяжоўваем. Абмежавана толькі колькасць месцаў.
У праграме:
— Традыцыйны тэатр лялек «Батлейка» са спектаклем «Бэтлеемская зорка».
— Традыцыйныя і сучасныя калядныя спевы ад Хору вольных беларусаў.
— Гульні, майстар-класы і прыемныя неспадзяванкі.
— Салодкі стол і размовы пад гарбату.
Рэгіструйцеся і прыходзьце!
Арганізатары






