Перадсвяточныя арт-кірмашы ладзяцца цяпер у розных гарадах і краінах. Беларускія майстры таксама не застаюцца ў баку і далучаюцца да такіх падзей.
Якія вырабы сёння найбольш запатрабаваныя? Што варта рабіць рамесніку, каб яго творамі зацікавіліся? Якія тэндэнцыі цяпер назіраюцца ў hand made накірунку?

Пра гэта і не толькі з Гасцямі Рацыі, арганізатаркамі Вялікага Каляднага Арт Маркету ў Варшаве Марыяй Кашапавай і Любоўю Шыбаршынай, паразмаўляла нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.
РР: Завяршаецца год. Як вы ацэньваеце, якім быў 2023-ці для беларускіх рамеснікаў у замежжы?
Марыя Кашапава: Я магу паведаміць пра тое, што, па-першае, мы перамясціліся з ускраіны горада, мы былі ў «Бірстэйшан» каля апошняй станцыі метро. Зараз мы праводзім маркеты ў цэнтры. І таму для майстроў вельмі добра. Бо, па-першае, тут больш людзей. Таксама заходзяць людзі не толькі з Беларусі, але і палякі, і замежнікі. Часам тут трэба на ангельскай мове размаўляць. І ўвогуле добра тое, што мы расцём. Формы рэгістрацыі вельмі хутка запаўняюцца. Нам не трэба шукаць майстроў, яны самі нас знаходзяць, самі пішуць і самі жадаюць удзельнічаць.

Любоў Шыбаршына: Я працягну Машыну думку. Мы маштабаваліся пяць разоў за гэты год. Я думаю, што далей будзе крыху складаней маштабавацца. Цяпер у маркетаў ёсць назва: Art Craft House. І пад гэтым брэндам будуць адбывацца нашы маркеты. Мы атрымалі падтрымку і медыя-партнёраў. Гэта вельмі для нас важна. У нас ёсць пастаянныя партнёры, якія падтрымліваюць нас не толькі медыйна, але і рознымі падарункамі і прэзентамі для нашых удзельнікаў. Сапраўды маркет ужо мае канкрэтнае імя. Нас ведаюць.
Цалкам матэрыял:
Вялікі Калядны Арт Маркет у Варшаве адбыўся ў клубе “Scena Chmielna”. У наступным годзе Любоў і Марыя плануюць працягнуць на той самай пляцоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя






