Калядны івэнт для дзяцей і іх бацькоў пройдзе ў Варшаве ў пятніцу, 19-га снежня, у бібліятэцы MDM. Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя тэматычнай кнігі пра свята ў 90-ых.

Пра падзею, сучасную літаратуру і дзейнасць прасторы прадстаўнічка бібліятэкі і суарганізатарка вечарыны Аляксандра Гушча распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.
РР: 19-га снежня чакаецца літаратурная падзея. Якая?
Аляксандра Гушча: Гэта прэзентацыя новай святочнай кніжкі ад выдавецтва “Гутэнберг” “Каляды 1992”. Гэта настальгічная кніжка, але гэта не значыць, што яна не актуальная зараз. Прыходзьце з дзеткамі, прыходзьце самі і прыводзьце сваё ўнутранае дзіця ў нашу бібліятэку.
РР: Што будзе адбывацца на самой імпрэзе?
Аляксандра Гушча: Будзе аўтарка, будзе наша цудоўная ілюстратарка Воля Кузьміч. І будзе квіз, але будуць і ўсялякія цукерачкі.
РР: Падзея будзе ладзіцца менавіта на беларускай мове, нягледзячы на тое, што мы ў Варшаве?
Аляксандра Гушча: Так, канешне. Я намагаюся заўсёды рабіць імпрэзы па-беларуску, таму што пра літаратуру для простых людзей няшмат імпрэзаў, і ўсё ж такі гэта бібліятэка, гэта збор менавіта беларускіх кніжак. І трэба падкрэсліць, часам на імпрэзы прыходзяць палякі і ва ўзросце, якія кажуць пра тое, што мой бацька паходзіў з Беларусі і вы гаворыце так, як мой бацька. Таму гэтыя імпрэзы маюць месца быць тут.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






