16-17 снежня на пляцоўцы Беларускай прасторы «Робім разам» на пл. Канстытуцыі, 6 адбудзецца Калядны кірмаш, на які варта трапіць беларусам і беларускам замежжа.

Кажа супрацоўніца прасторы Ганна:
-Рамеснікі Беларусі і Украіны прадставяць свае творы і пачастункі. Таму, калі ласка, падыходзьце. І яшчэ падчас выставы 17-га снежня ў нядзелю а 11-й гадзіне будзе магымасць паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе лялькі-матанкі. Будем рабіць анёлаў разам.
Паводле Ганны, можна будзе пачаставацца не толькі беларускімі блінамі і ўкраінскімі галушкамі, але таксама набыць на хатнія ялінкі анёлаў і лялек. Кірмаш працягнецца яшчэ і 23 снежня. Запрашаем!
Беларускае Радыё Рацыя






