У Беластоку cёлета пабачыла свет кніга з рэцэптамі пад назвай «Паўмесяц на талерцы: традыцыйныя татарскія рэцэпты». Выданне ўключае актуальныя рэцэпты татарскіх страў з Падляшша.

Карэспандэнтка Вольга Сямашка завітала ў беластоцкую мячэць і там пры стале пагартала кнігу разам з суаўтаркай выданння – спадарыняй Барбарай Паўліч-Міськевіч – у пошуках калядных і навагодніх рэцэптаў. Знойдзенае і патрапіла у адмысловую перадачу пад назвай «Калядны вечар за татарскім сталом», урывак з якой і прапануем паслухаць паважаным слухачам:
Цалкам святочную перадачу, прысвечаную сёлетняму падляшскаму выданню «Паўмесяц на талерцы: традыцыйныя татарскія рэцэпты», слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 24-га снежня, а 23-00 паводле беларускага часу. Адпаведна а 21-й па польскім часе.
Паўтор можна будзе пачуць заўтра, 25-га снежня а 17-05 па беларускім часе, і адпаведна а 15-05 па польскім.






Беларускае Радыё Рацыя






