BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каляды для рэпрэсаваных сем’яў у Варшаве

23 снежня, у панядзелак, у Беларускім Доме будуць Каляды для рэпрэсаваных сем’яў.

Дата: 23 снежня. Час: 18.30 (час мясцовы).

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

 Абяцаюць цёплы вечар, напоўнены радасцю, падтрымкай і калядным настроем, які створаць разам.

Вас чакае:

 запальванне святочнай ялінкі і калядныя спевы ў выкананні хору «Гук цішы»;

 сямейная атмасфера, нефармальныя размовы і салодкія пачастункі; 

розныя актыўнасці для дзяцей і бацькоў, каб стварыць чароўны настрой. 

Уваход вольны. Заяўку падавайце па спасылцы да канца нядзелі, 15 снежня.

Арганізатары