BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каляды з “Купалінкай” у Варшаве

28 снежня тэатральная студыя “Купалінка” запрашае на на святкаванне Калядаў – з Зоркай, Казой і тэатральна-забаўляльнай праграмай для дзяцей і дарослых. Пачатак 14.00.

Імпрэза адбудзецца ў Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6) і пасуе для любога ўзросту. Прыярытэт маюць дзеці, а бацькі могуць узяць удзел, прыносячы ласункі на салодкі стол.

Мова – беларуская, але запрашайце і сяброў – палякаў, украінцаў ды ўсіх добрых людзей.

Уваход вольны.

Арганізатары