
13-га траўня ў беларускім хабе “Новая Зямля”, што па вуліцы Wyszyńskiego 6А ў Беластоку, адбудзецца сустрэча з Камандай Паўла Латушкі і Рухам “За свабоду”.
Пачатак а 17.30. Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду прадстаўнікі кааліцыі адкажуць на пытанні выбаршчыкаў і абмяркуюць патэнцыяльныя сумесныя праекты і планы.
У сустрэчы ад кааліцыі бяруць удзел: Павел Латушка, Кацярына Ваданосава, Юрый Губарэвіч, Аляксандра Ханевіч, Арцём Брухан, Яна Латушка, Ігар Сігаў, Анжаліка Мельнікава, Алег Кулеша, Надзея Сцепанцова, Жанна Захаркевіч.






