BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Камандзір Палка Каліноўскага завітае ў Беласток

Сустрэча з камандзірам Палка Каліноўскага Дзянісам “Кітом” Прохаравым адбудзецца ў Беларускім хабе “Новая зямля” ў аўторак, 30 студзеня. У праграме заяўленая сесія пытанняў і адказаў. 

Таксама можна будзе набыць фірмовую прадукцыю “каліноўцаў”. Усе сродкі ад продажу пойдуць на параненых ваяроў і дапамогу сем’ям загінулых. Пачатак падзеі а 18:45, адрас – вуліца Wyszyńskiego 6a.

Фота: прэс-служба палка Каліноўскага