Томаш Франкоўскі, кандыдат на пасаду войта Грабаўкі, пачаў збор подпісаў пад петыцыяй з просьбай да мясцовых уладаў распрацаваць план будаўніцтва дарог у гміне на 2025-2035 гады.

Франкоўскі ўпэўнены, што гэта дапаможа прыцягнуць значныя сродкі, у тым ліку фінансаванне з дзяржаўнага фонду развіцця дарог:
-Хацелі б, каб усе жыхары падпісалі петыцыю ў спаве плану будаўніцтва дарог. Я сустракаўся з падляшскім ваяводам Яцэкам Бжазоўскім, размаўлялі з ім пра гэта, маю надзею, што як найбольшая колькасць жыхароў нашай гміны падпішуцца, і мы магі б у гэтым кірунку распачаць працу ў найбліжэйшым тыдні.
Акрамя Томаша Франкоўскага, на пасаду войта вылучыліся Катажына Тодорчук ад выбарчага камітэту «Наша гміна – Грабаўка», і Марцін Іванюк, дзейны намеснік войта Супрасля. Выбары ў Грабаўцы прызначаны на 16 сакавіка.
Цалкам гутарка:






Беларускае Радыё Рацыя






