BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кандыдаты ад выбарчага камітэту «Дружная Грабаўка» правялі сяброўскую сустрэчу з выбарцамі

У новастворанай гміне Грабаўка, што паўстала сёлета ў Беластоцкім павеце, у бліжэйшую нядзелю адбудуцца выбары ў мясцовыя органы самакіравання. З гэтай нагоды, а таксама з нагоды Міжнароднага дня жанчын, кандыдаты ад выбарчага камітэту «Дружная Грабаўка» правялі пікнік-сустрэчу са сваімі выбарцамі.

Гавораць удзельнікі сустрэчы:

Марцін Іванюк:

– Дарагія браты і сёстры, мы тут усе спаткаліся ў Грабаўцы, хацеў бы ўсім пажадаць шмат любові, здароўя і Божага благаславення.

***
 – Будзем галасаваць за нашага кандыдата на войта – за спадара Марціна Іванюка. Прыйшлі таксама пазнаёміцца з кандыдатамі на радных з нашай акругі. І прыйшлі таксама асабіста пазнаёміцца з нашым кандыдатам у Раду.

Адам Пракаповіч:

– Тут было вельмі міла, прыемна. Усе з пазітыўным настроем. Кожны – вясёлы, адкрыты да сябе. Сустрэча была на высокім узроўні. Дзякую вам усім і жадаю поспехаў у будучым.

***

– Тут добрыя закускі, печыва, каўбаскі, суп для ўсіх, ну, і трошкі музыкі – польскай, але таксама і музыкі беларускай.

– Файна імпрэза, змястоўная. Людзі ўсе ветлівыя, Вельмі добрая сустрэча”

Марыюш Харужы, кандыдат да Рады гміны Грабаўка:

– Каб прадставіць нашых кандыдатаў, каб жыхары гэтых пяці мясцовасцяў, якія ўваходзяць у склад нашай новай гміны Грабаўка, прыйшлі, паглядзелі, паслухалі, пазнаёміліся з намі, пагутарылі на розную тэматыку, пасядзелі гэтыя 2-3 гадзіны, таксама паспявалі.

Выбары ў органы самакіравання новастворанай гміны Грабаўка адбудуцца ў нядзелю 16 сакавіка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя