21 i 22 лістапада ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі працуе Канферэнцыя музейных адукатараў па тэме «Лічбавыя і экалагічныя інавацыі ў музейнай адукацыі».

Пра ідэю канферэнцыі распавяла арганізатар, дырэктарка Падляшскага музея народнай культуры Катажына Анціпюк:
– Як зацікавіць новае пакаленне артэфактамі, якія знаходзяцца ў музеях, як паказаць у сучасны спосаб, як прадставіць даўнюю гісторыю, нашу культурную спадчыну. І вельмі рада, што маем 12 выступоўцаў з цэлай Польшчы, сярод іх прыехалі да нас з Хэлму, з Кельц, з Любліна, а таксама маем выступоўцаў ад нас, з Падляшша.
Канферэнцыя музейных адукатараў у Беластоку ўключае ў сябе лекцыі, дынамічныя дыскусійныя панэлі і практычныя нетворкінг-сесіі пад кіраўніцтвам вядомых экспертаў у галіне музеялогіі, лічбавізацыі і экалогіі. Канферэнцыя суфінансуецца Нацыянальным планам аднаўлення і ўстойлівасці.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя