На тэрыторыі Беларускай прасторы «Робім разам» адбылася канферэнцыя NGO для імігрантаў. Польскія і беларускія спікеры паведамілі ўмовы працы для тых, хто плануе адкрыццё грамадскіх арганізацый, ці ўжо пачалі такую дзейнасць, – гаворыць кіраўнік Беларускай прасторы «Робім разам» Сяргей Бульба:
– Пэўная колькасць беларусаў цікавіцца, таму што ёсць людзі актыўныя, ёсць людзі ініцыятыўныя, якія хочуць рэалізацыі, якім у прынцыпе для рэалізацыі рэальна не хапае грошай, каб яны маглі прадставіць дапамогу ці паслугу іншым беларусам. Прыйшлі людзі пацікавіцца, бо ім было абяцана, што змогуць пагаварыць з адмыслоўцамі, спецыялістамі, які ўжо маюць досвед у гэтай галіне.
На канферэнцыі прысутнічала больш 30 беларусаў, якіх цікавіць развіццё недзяржаўных грамадскіх арганізацый на новай платформе. І гэтыя арганізацыі прыносілі б карысць як польскаму, так і беларускаму боку.





Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






