BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канферэнцыя пра прапаганду і дэзінфармацыю

У аўторак, 17 снежня, у Беларускім Доме пройдзе канферэнцыя «Прапаганда, дэзінфармацыя і кантроль медыя ў Беларусі і рэгіёне: выклікі і адказы».

Дата: 17 снежня. Час: з 9.30 да 15.15 (час мясцовы).

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава.

 Прысвечана яна аналізу прапаганды, дэзінфармацыі і выклікаў, звязаных з кантролем медыя ў Беларусі і рэгіёне. 

Будуць абмеркаваны стратэгіі супрацьдзеяння дэзінфармацыі і падтрымкі незалежных медыя як у рэгіянальным, так і ў міжнародным кантэксце. 

Мэта канферэнцыі — зразумець уплыў прапаганды і дэзінфармацыі на грамадства, а таксама механізмы іх уздзеяння на грамадскую думку і палітычныя працэсы ў Беларусі і рэгіёне. 

У мерапрыемстве прымуць удзел панэлісты з Беларусі і Польшчы, у тым ліку журналісты, медыяэксперты, аналітыкі і блогеры. 

Каб атрымаць праграму і зарэгістравацца, калі ласка, запоўніце форму па спасылцы да 15 снежня.

Арганізатары