3 снежня ў Беластоку адбылася канферэнцыя «Асобы з інваліднасцю ў 2025 – рэаліі і выклікі», арганізаваная Падляшскім ваяводствам, Падляшскім аддзелам Дзяржаўнага фонду рэабілітацыі асоб з інваліднасцю і Рэгіянальным цэнтрам міжнароднай дыскусіі ў рамках святкавання Міжнароднага дня асоб з інваліднасцю.

Кажа арганізатар, намеснік дырэктара Дэпартамента аховы здароўя Маршалкоўскай Управы Падляшскага ваяводства Адам Куява:
– Ад 1992 году 3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень асоб з інваліднасцю. І лічу гэта важна, каб звяртаць увагу на патрэбы гэтай групы грамадства. Найактуальнейшая праблема – гэта праблема даступнасці, і мы будзем звяртаць на яе ўвагу.
Канферэнцыя была прысвечана актуальным праблемам, патрэбам і магчымасцям развіцця палітыкі падтрымкі асоб з інваліднасцю. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмяркоўвалі пытанні сацыяльнай актыўнасці, адукацыі і працаўладкавання асоб з асаблівымі патрэбамі.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя




