
У Польшчы на тэрыторыі Падляшскага ваяводства мытнікі і падаткавікі затрымалі два грузавікі з кантрабандай цыгарэт з Беларусі. У адным з аўтамабіляў, які паводле дакументаў перавозіў кандыцыянеры, знайшлі паўмільёна пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак на суму 1,9 мільёна долараў. Кіроўцу, як мяркуецца, беларуса, арыштавалі, і яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. У другім грузавіку, рэфрыжэратары, выявілі 2700 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, ацэненых на 40 тысяч злотых. Кіроўцу, грамадзяніна Беларусі, чакае штраф за кантрабанду. Выяўленне кантрабанды стала магчымым дзякуючы працы службовага сабакі.
Беларускае Радыё Рацыя






