BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кантрабанда на польска-беларускай мяжы за год зменшылася ўдвая

За год кантрабанда на польска-беларускай мяжы зменшылася ўдвая. Больш за ўсё скарацілася кантрабанда цыгарэт.

Фота: x.com/KAS_Bialystok

У мінулым годзе Памежная ахова Польшчы выявіла на мяжы з Беларуссю ўдвая менш кантрабандных тавараў, чым у пазамінулым годзе. Гэта вынікае са статыстыкі ведамства. Агулам удалося спыніць увоз і вываз прадукцыі нелегальнага паходжання на суму 15,5 млн злотых (каля 3,8 млн даляраў).

Мацней за ўсё скараціўся нелегальны ўвоз цыгарэт. Аб’ём выяўленай кантрабанды зменшыўся ў сумарным кошце амаль у чатыры разы — з 24,5 млн злотых да 6,3 млн. Кантрабанда алкаголю скарацілася больш як у чатыры разы — з 10,1 тысяч злотых да 2,5 тысяч.