BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кантрабандныя цыгарэты амаль на 10 мільёна еўра затрымалі ў Літве за паўгода

За шэсць месяцаў года літоўскія мытнікі перахапілі амаль 7 мільёнаў пачак цыгарэт агульным коштам 9 мільёнаў 700 тысяч еўра.

Мытня Літвы звяртае ўвагу на два моманты, якія змяніліся з мінулага года. Калі ў 2023 годзе 45% кантрабанды было затрымана на беларускай мяжы, то сёлета на беларуска-літоўскай мяжы перахапілі толькі 16% цыгарэт. У 2024 годзе на расейскай мяжы затрымалі 77% цыгарэт, а ў 2023 годзе – толькі 1% ад агульнага аб’ёму. Таксама змяніўся склад цыгарэт. У мінулым годзе 82% цыгарэт былі з беларускімі акцызнымі маркамі. Сёлета 84% перахопленых цыгарэт былі без акцызных марак.

Па дадзеных Крымінальнай службы мытні, у першым паўгоддзі было адкрыта 108 дасудовых расследаванняў, з іх 32 – па кантрабандзе тытунёвых вырабаў.