Кіроўцы і пасажыры ў «Шальчынінкай», якія перасякалі літоўска-беларускую граніцу, сталі сведкамі незвычайнай карціны – проста ў пункце пропуску прызямліўся вялізны паветраны шар. Паводле літоўскіх памежнікаў, на метэаралагічным аэрастаце з беларускага боку ў Літву спрабавалі пераправіць 1250 пачкаў цыгарэт. «Мяркуючы па ўсім, кантрабандыстам не хапала ведаў аб тым, як такі некіравальны паветраны шар даставіць груз у запланаванае месца», – лічаць памежнікі. Акрамя цыгарэт з беларускімі акцызамі, да шара былі прымацаваныя GPS-прылады для выяўлення грузу.

З-за закрыцця пунктаў пропуску, узмацнення аховы мяжы і па іншых прычынах кантрабандысты ўсё часцей выбіраюць «дыстанцыйныя» спосабы транспарціроўкі цыгарэт. Акрамя беспілотнікаў, сталі выкарыстоўваць метэаралагічныя аэрастаты. У 2023 годзе ў Літву з Беларусі прыляцелі тры шары з кантрабандным грузам.
Беларускае Радыё Рацыя






