BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КАS перахапіў больш за 265 тысяч пачак нелегальных цыгарэт

Больш за 265 тысяч пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак выявілі супрацоўнікі Падатковай адміністрацыі KAS з Падляшша і Сілезіі.

Нелегальны тавар знайшлі на двух складах на тэрыторыі двух ваяводстваў – Апольскага і Свентакшыскага. Паведамляе прэс-служба падляшскай KAS:

– У першым месцы было выяўлена больш за 8 тысяч пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак. На складзе пад Буска-Здруем супрацоўнікі канфіскавалі амаль 256 тысяч пачак нелегальных цыгарэт на суму больш за 4 мільёны злотых. Кантрабанда, запакаваная ў скрыні, была гатовая да пагрузкі на прыпаркаваны на тэрыторыі грузавік. Акрамя тытунёвых вырабаў падчас аперацыі канфіскаваныя: транспартныя дакументы, штампы, электронныя носьбіты інфармацыі і амаль 28 тыс еўра.

У межах распачатай справы затрыманыя трое мужчын, якіх абвінавацілі ў захоўванні нелегальных цыгарэт. Падазраваныя затрыманыя пакуль на тры месяцы, але ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да дзесяці гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя