BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Касіць ці не касіць? Навуковец прапануе «зялёную сярэдзіну»

У лясных гаспадарках Польшчы абмяркоўваецца, ці варта працягваць актыўнае кашэнне травы, напрыклад, уздоўж лясных дарог — асабліва калі сярод іх трапляецца мыльнянка лекавая (Saponaria officinalis L.), якая мае як касметычную, так і патэнцыйна лячэбную вартасць.

Мыльнянка лекавая. Фота G. Szafran.

Хімік Сяргей Бесараб лічыць, што рашэнне павінна быць узважаным:

– Забяспечваецца патрэбны ўзровень пажарнай бяспекі. Вялікая трава памяншае бачнасць. Выкошваць – гэта рацыянальна. З іншага боку, назіраем агрэсіўнае ўмяшанне ў экасістэму. У Варшаве не спяшаюць абкошваць траву, гэта ўсё ўкладаецца ў канцэпцыю «зялёная Варшава». Мэта – зніжэнне тэмпературы ўнутры горада на 3-5 градусаў. Кліматычная адаптацыя. Павінна быць залатая сярэдзіна, з улікам асаблівасцяў урбаністыкі канкрэтнага горада.

На думку навукоўца, новыя практыкі гарадскога азелянення павінны спалучаць бяспеку, эстэтыку і павагу да прыроды. Тая ж мыльнянка лекавая — дзікарастучая расліна з прыгожымі кветкамі, якая ўтрымлівае сапаніны. Яны даюць натуральную пену, таму выкарыстоўваюцца ў экалагічных шампунях і сродках для догляду за скурай галавы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота G. Szafran