У Падляшскай ваяводскай управе адбылася сустрэча з прадпрымальнікамі пад назвай «Ваш рэгіён. Ваша будучыня. Як выкарыстоўваць еўрапейскія сродкі?.

Па выніках сустрэчы на прэс-брыфінгу міністр фондаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч распавяла пра сродкі падтрымкі Падляшша на фоне міграцыйнага крызісу з Беларуссю:
-Праз кепскае суседствам, праз агрэсіўныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі патрэбная дадатковая падтрымка прадпрымальнікаў у памежных гмінах і паветах. Гэта будуць вельмі выгадныя льготныя крэдыты, якія дадуць магчысмасць прадпрымальнікам на дадатковыя інвестыцыі, а таксама на падтрымку ліквіднасці.
Кажа ўдзельнік сустрэчы з ваяводскай управы, віцэ-спікер Сената Мацей Жыўна:
–Такія спатканні, як сёння, гэта магчымасць атрымаць сігналы ад прадпрымальнікаў пра сітуацыю ў нашым рэгіёне.
Сустрэчу міністра фондаў і рэгіянальнай палітыкі з прадпрымальнікамі Падляшша арганізавала Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






