BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Казюкі» ў цэнтры Беластоку

Цэнтр Беластоку на два дні — 14–15 сакавіка — ператварыўся ў вялікі вясновы кірмаш: пах мёду і абаранкаў, гукі народнай музыкі і сотні рамесных вырабаў запаланілі вуліцу каля тэатра імя Венгеркі.

«Казюкі» ў Беластоку

Фэст традыцыйна адбываеца ў Беластоку ўжо 27 раз і на яго завіталі майстры з розных частак Польшы, каб прадставіць свае вырабы:

-Я з гміны Гарадок, майстэрня Дароты Суржык па вырабах з лямца. Тут усё, што я зрабіла ў сваёй майстэрні. Выбар вялікі. Таксама маем і шалі, і берэты, і бранзалеты – усе аздобы, патрэбныя для жанчын. Для мужчын часам валяю шалі, але зараз не маю.

Кірмаш адбываецца ў Беластоку, дзякуючы арганізатарам  Fundacja na rzecz Pomocy Dzieciom z Grodzieńszczyzny (Фундацыя дапамогі дзецям з Гарадзеншчыны).

Беларускае Радыё Рацыя