BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіназаля “Гетман” у Тыкоціне запрашае на кінапрагляды

На выходныя з 31-га траўня па 2-е чэрвеня кіназаля “Гетман” у Тыкоціне, якая месціцца ў гістарычным будынку, запрашае на кінапрагляды а 17-й і а 19-й вечара. Кажа прадстаўнік “Гетмана” Эміль Сасіноўскі:

– Кіно “Гетман” працуе ў выходныя, а 17-й рэпертуар для дзяцей, а 19-й для дарослых. Запрашаю сардэчна. Ёсць магчымасць правядзення групавога кінапрагляду. Гэта гістарычнае месца, якое нядаўна адноўленае.

Акрамя кінапраглядаў у дворыку кінатэатра “Гетман” працуе пленэрная выстава, з якой госці Тыкоціна даведаюцца пра гісторыю будынка. У самім будынку цягам ХХ стагоддзя месціўся знакаміты габрэйскі тэатр, склад і банк.

Беларускае Радыё Рацыя