Кіраўніцтва «Белсату» пазбаўлена фінансавых паўнамоцтваў. Электронны ліст з апавяшчэннем атрымала дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўска і яе намеснікі. Мы звярнуліся да яе па каментар.

Кажа Агнешка Рамашэўска:
-Чакаем высвятлення сітуацыі. Пакуль не будзем даваць ніякіх каментароў. Не ведаем, што будзе далей. Маем надзею, што ў аўторак а 13.30 можа будзе паседжанне з кіраўнікамі. Можа нешта паведамяць.
Таксама ў адказ на пытанні падпісчыкаў Агнешка Рамашэўская патлумачыла, што цяпер яна не можа падпісваць дамовы і весці іншую гаспадарчую дзейнасць ад імя тэлеканалу. Пры гэтым яна не змагла станоўча адказаць на пытанне, ці азначае гэта, што яе адхілілі ад кіравання.
Як вядома, «Белсат» з’яўляецца структурным падраздзяленнем Грамадскай польскай тэлевізіі — TVP.
Беларускае Радыё Рацыя