У Вярхоўную Раду Украіны паступіла адпаведная заява міністра замежных спраў, якую разгледзяць на адным з бліжэйшых пленарных пасяджэнняў, піша «Украінская праўда».
Раней паведамлялася, што Вярхоўная рада плануе звольніць шэраг міністраў і кіраўніка Фонду дзяржаўнай маёмасці. Так, напярэдадні заяву на звальненне падалі віцэ-прэм’еры Ірына Верашчук і Вольга Сцефанішына, міністры навакольнага асяроддзя, юстыцыі і міністр па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці.